З віцебскай калоніі «Віцьба-3» выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Дземух

Автор:
Опубликовано:
29
Декабрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


27 снежня з папраўчай калоніі №3 «Віцьба» выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Дземух. 22-х гадовы хлопец адбыў у зняволенні 15 месяцаў, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Суд Заводскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК) і прысудзіў Дземуху 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Дзяніса Дземуха затрымалі 4 кастрычніка 2020 году пасля «Маршу вызвалення палітвязняў». Ён адбыў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю так і не выйшаў: маладому чалавеку выставілі абвінавачанні паводле арт. 342 КК («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

9 сакавіка 2021 году суддзя Алег Каляда (суд Заводскага раёну Менску) прызнаў Дземуха вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму на тэрмін 1 год і 6 месяцаў.

27 снежня Дзяніс Дземух выйшаў на волю з папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам. Малады чалавек знаходзіўся ў няволі амаль 15 месяцаў, піша vitebskspring.org.

Барыса Хамайду зноў затрымлівалі: супрацоўнікі МУС забралі ў яго 12 кніг

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии