За 2021 год на абласным рынку працы рэзка павялічыўся дэфіцыт працоўных рук і паглыбіўся дысбаланс даходаў работнікаў

Автор:
Опубликовано:
22
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь


Да пачатку 2022 года на рынку працы Віцебскай вобласці выявіліся негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з дэфіцытам работнікаў і спецыялістаў ва ўсіх асноўных галінах эканомікі. Гэта звязана з нарастаючымі праблемамі ў беларускай эканоміцы, уведзенымі санкцыямі і палітычным крызісам, які працягваецца, пасля выбараў 2020 года.

Як паведаміў Камітэт па працы, занятасці і сацабароне Віцебскай вобласці на пачатак 2022 года наймальнікі заявілі аб наяўнасці 8,9 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 37,7 працэнта больш, чым на 1 студзеня 2021 г. (6,4 тыс.).

Найбольш запатрабаванымі ў наймальнікаў: швачка, вадзіцель аўтамабіля, кантралёр-касір, прадавец, слесар-рамонтнік, слесар па рамонце аўтамабіляў, электрагазазваршчык.

Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы.

У сельскай мясцовасці запатрабаваны трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, заатэхнікі.

Аднак на гэтыя вакансіі цяжка знайсці кваліфікаваных работнікаў з-за нізкай заробленай платы і непрымальных умоў працы. Сярэднія заробкі ў сельскай гаспадарцы складаюць толькі 46% ад даходаў у фінансавай і страхавой дзейнасці, у работнікаў спорту, вольнага часу і адпачынку (тое, што раней вызначалася як «сацкультбыт») даходы яшчэ ніжэйшыя.

Поспехі асобных прадпрыемстваў таксама вызначаюць сярэднія заробкі ў адміністрацыйных адзінках Віцебскай вобласці: дзякуючы «Нафтану» жыхары Наваполацка зарабляюць у сярэднім больш за 1000 руб., а на Шаркаўшчыне толькі 500-600 руб., т.я. у гэтым раёне асноўную масу працоўных месцаў падаюць сельскагаспадарчыя і бюджэтныя арганізацыі.

На фоне апісаных праблем віцебскія статыстыкі вывелі з публічнага абароту інфармацыю колькасці звольненых і прынятых на працу на працягу студзеня-снежня 2021 года. Гэты факт утойвання ад грамадскасці важнага эканамічнага індыкатара наводзіць на думку, што не ўсё добра ў рэгіёне на рынку працы, як гэта гучыць у хвалебных справаздачах Камітэта па працы, занятасці і сацабароне Віцебскай вобласці, піша vitebskspring.org.

В Витебске 19 января состоится «Ярмарка вакансий»

Метки: , ,
Комментарии: