За абразу старшыні Шумілінскага суда вінаваты асуджаны на 3 гады абмежавання волі
У пачатку красавіка за абразу старшыні суда Шумілінскага раёна Іны Грабоўскай жыхар п. Обаль (Шумілінскі раён) быў пакараны 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прычынай інцыдэнту стала незадаволенасць, з пункту гледжання 61-гадовага асуджанага, несправядлівым прысудам па адміністрацыйнай справе, раней вынесеным яму суддзёй Грабоўскай.
Сваю нязгоду ён выказаў па патэлефанаваўшы на прамую лінію міліцыі. У размове з памочнікам дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы АУС Шумілінскага райвыканкама ў нецэнзурнай форме ён даў ацэнку прафесіяналізму і кампетэнцыям старшыні суда Шумілінскага раённага.
Гэтую ацэнку праваахоўнікі кваліфікавалі як абразу суддзі пры адплаўленні ёю правасуддзя.
У судовым паседжанні мужчына цалкам прызнаў сваю віну ў абразе суддзі, прынёс свае прабачэнні, і быў прысуджаны да трох гадоў хатняй «хіміі» бо даглядае сваю састарэлаю маці.
Неабходна адзначыць, што асуджаны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы, рабаванні і згвалтаванне. Ён не працуе, злоўжывае алкаголем і жыве за кошт састарэлай маці. На працягу 2021 года мужчына 22 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!