За чытанне “экстрэмісцкіх” матэрыялаў улады аштрафавалі шматдзетную маці

Автор:
Опубликовано:
4
Август
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя Дубровенскага раёна Марыя Цыклінская 15 чэрвеня за падпіску на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках пастанавіла аштрафавала на 370 рублёў мясцовую жыхарку маці траіх малалетніх дзяцей Святлану Маталыгіну.

У судовым пасяджэнні быў усталяваны факт таго, што «правапарушальніца» з дапамогай тэлефона з 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела падпіску на інфармацыйную прадукцыю ў дзвюх групах уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Міліцыя выявіла гэтую інфармацыю падчас маніторынгу інфармацыйных рэсурсаў у Інтэрнеце.

Прызнанне сваёй віны і зробленага для суддзі Цыклінскай было дастаткова, каб пакараць Святлану, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, штрафам у памеры 10 базавых велічыняў.

viciebskspring.org

На дачку журналіста Змітра Лупача заведзена крымінальная справа. Яна ў СІЗА пад вартай

Метки: , ,
Комментарии: