За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі камплектоўшчыка
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 10 траўня за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 7 сутак рабочага мясцовага ТАА «Міёры-ВЕТРАЗЬ» Сяргея Скальзаева.
У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана тое, што Сяргей, на сваёй старонцы ў сацсетцы «Аднакласнікі», захоўваў у адкрытым для агляду іншым асобам інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-супольнасцяў: «МАЯ КРАІНА ВОЛЬНАЯ ВЯЛІКАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ!!!», «Афіцый 97», «SYMBAL.BY» . Гэтыя аб’яднанні раней уладамі былі занесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх.
Мужчына ў судовым паседжанні віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнаў цалкам. Факт адміністрацыйнага правапарушэння не адмаўляў.
З улікам доказаў і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя Грабоўская падвергла Сліззаева адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на сем сутак і канфіскавала ў даход дзяржавы мабільны тэлефон «Samsung Galaxy A12»».
В Витебске будут судить за «экстремизм» еще одного пророссийского активиста
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!