За «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Глыбокага
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 23 кастрычніка за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай сетцы пакараў арыштам тэрмінам на 10 сутак мясцовага жыхара непрацуючага Аляксандра Барана.
У судовым паседжанні Аляксандр сваю віну ў здзяйсненні ўказанага адміністрацыйнага правапарушэння прызнаў часткова, наяўныя па справе доказы не аспрэчваў, указаў, што зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», дзе ў сваёй старонцы размясціў, лайкаючы публікацыі з рэсурсаў ТБ «Белсат» і «Орша97% ». Названыя публікацыі размяшчаў у сацыяльных сетках па месцы свайго жыхарства.
Праверыўшы і даследаваўшы прыведзеныя доказы, суддзя Аляксеенка прыйшоў да высновы, што дачыненне і віна Барана даказана і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіў арыштаваць мужчыну на дзесяць сутак.
Палітвязня Бераснева абследвалі дактары, і вярнулі без лекавання ў калонію
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!