За год, давер насельніцтва да віцебскіх уладаў, зменьшыўся на 8 %

Автор:
Опубликовано:
25
Февраль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


У мінулым годзе зафіксавана 39,3 тысячы зваротаў у выканкамы, што на 8% менш папярэдняга перыяду 2021 года. Такую выснову можна зрабіць, калі прааналізаваць статыстыку і структуру зваротаў грамадзян у ворганы кіравання і самакіравання Віцебскай вобласці.

Шаснаццаць тысяч ці 41% тых, хто звярнуўся, няўдала спрабавалі вырашыць праблемы звязаныя з атрыманнем грамадзянства, міграцыі, арганізацыі дарожнага руху, маёмасных спрэчак, злоўжываннем службовым становішчам чыноўнікаў і іншых дзяржаўных службовых асоб.

Каля 8 тысяч ці 20% паскардзіліся на няякасную працу дзяржаўных прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі насельніцтву ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Астатнія 39% заяў і скаргаў тычыліся пытанняў па сацыяльнаму і пенсійным забеспячэнні, адукацыі, ахове здароўя, архітэктуры і будаўніцтву, землеўпарадкаванню, гандлі, рамонце і ўтрыманню дарог. Большасць зваротаў было разгледжана на месцах і не знайшло належнага вырашэння пазначаных людзьмі праблем.

Мяркуючы з вялізарнай колькасці зваротаў жыхароў да ўладаў Бешэнкавіцкага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Лиозненского, Лепельского, Міёрскага, Полацкага, Талачынскага раёнаў, Віцебска і Наваполацка, можна зрабіць выснову аб тым, што ў гэтых рэгіёнах бюракраты і чыноўнікі працуюць вельмі неэфектыўна.

Дрэнная праца мясцовых уладаў, няякаснае падрыхтоўка і выкананне кіраўнічых рашэнняў на 17% павялічыла колькасць калектыўных заяў. Адэкватна вырашаць патрабаванні многіх калектыўных заяў не дазваляе адсутнасць у рэгіянальных улад свабодных фінансавых сродкаў.

З 126 аб’ектаў па рамонце мастоў у Верхнядзвінскага, Гарадоцкай, Ушачскай раёнах, капітальнаму рамонту жылых дамоў і інтэрнатаў у Віцебскім і Полацкім раёнах, будаўніцтву сетак водазабеспячэння ў абласным цэнтры і Віцебскім раёне, капітальнаму рамонту Дома культуры ў Аршанскім раёне дазволены ў поўным аб’ёме 19, што склала толькі 15% ад праблемных заявак. Таму пры фарміраванні інвестыцыйных рэгіянальных праграм і планаў на бягучы год выканкамамі ўлічаны 88 калектыўных зваротаў.

Тым не менш, нягледзячы на адмоўную эфектыўнасць па паляпшэнню жыцця людзей і памяншэнне зваротаў, улады лічаць, што ў вобласці праца з насельніцтвам вядзецца паспяхова і ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Чарговай міёрскай вясковай школе ўлады прысвоілі імя Героя Савецкага Саюза

Метки: ,
Комментарии: