За «мразь». Аршанца асудзілі на 2,5 года «хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ

Автор:
Опубликовано:
6
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



4 студзеня суддзя Аршанскага раёну і гораду Ворша Дзмітрый Разумовіч вынес прысуд Сяргею Парфяненкаву, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Мужчыну прызналі вінаватым і пакаралі абмежаваннем волі на два з паловай гады. Аршанец мае намер абскардзіць судовы вырак у Віцебскім абласным судзе.

Следства і пракуратура абвінавацілі Сяргея Парфяненкава ў тым, што ён са свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ў суполцы «Усатый таракан» пакінуў каментар пра супрацоўніка ДАІ, які спыняў і штрафаваў аршанскіх актывістаў. У прыватнасці, ён напісаў у каментарах слова «мразь» і некалькі іншых напаўцэнзурных выразаў.

У судовым пасяджэнні 27 снежня Сяргей стаў адмаўляць, што пісаў менавіта ён. Бо дакладна не памятаў – даўно было. Казаў аб тым, што з ягонага акаўнта мог напісаць і нехта іншы.

Але суд пагадзіўся з аргументамі дзяржаўнага абвінаваўцы і палічыў, што Парфяненкаў сапраўды абразіў міліцыянта. Суддзя Дзмітрый Разумовіч прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай года. У якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды аршанец павінен выплаціць супрацоўніку ДАІ 1750 рублёў.

Рашэнне суду не набыло законнай моцы. Абвінавачаны, разам з адвакатам, рыхтуюць апеляцыйную скаргу ў абласны суд, піша vitebskspring.org.

«Бязглуздзіца і невядомасць». 68-гадовую палітзняволеную Эму Сцепулёнак перавялі ў СІЗА-2 Віцебску

Метки: , ,
Комментарии: