За «нацызм» і нявырашаны пікет у сацыяльных сетках улады буйна аштрафавалі жыхарку Віцебску

Автор:
Опубликовано:
1
Апрель
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Суддзя суда Чыгуначнага раёна суддзя Віцебска Дар’я Шайкова 28 лютага за і дэманстрацыю нацысцкай сімволікі і правядзенне недазволенага ўладамі масавага мерапрыемства ў сацыяльных медыя аштрафавала на 2600 рублёў віцебскую прарасійскую актывістку маці трох непаўналетніх дзяцей Эльвіру Мірсалімаву.

Пад час суду жанчыне былі высунатыя абвінавачванні па ч. 1 арт.19.10 КоАП: за перапост Уладлена Татарскага, дзе рускі воін-вызваліцель стаіць нагамі на сцягу УСУ са свастыкай (допіс, які паказвае на адзінства ўкраінскіх бандэраўцаў і нацызму); за гістарычныя фота, дзе людзі з бчб і партрэтам Гітлера сустракаюць фашысцкіх акупантаў (допіс, які паказвае на сувязь бчб і нацызму) і за перапост, дзе фінскія легіянеры (напярэдадні ўступлення Фінляндыі ў НАТА) ідуць пад сцягам са свастыкай, (допіс, які паказвае на агульнасць Натаўцаў і нацызму) і па ч.1. арт. 24.23 КоАП за публікацыю пастоў з ілюстрацыямі да яе антыбчб-шных артыкулаў.

У судовым паседжанні жанчына віну не прызнала.

Тым не менш суддзя Шайкова прыняла пазіцыю міліцыі і за распаўсюджванне “нацызму” аштрафавала Мірсалімаву на 400 рублёў, а за правядзенне пікету на 2400 рублёў.

Суддзя шляхам частковага складання сум штрафа, канчаткова вызначыла пакаранне “правапарушальніцы” ў памеры 2600 рублёў.

vitebskspring.org

Витебская пророссийская активистка Эльвира Мирсалимова отсидела двое суток в ИВС

Метки: ,
Комментарии: