За надпісы «Х.. вайне» – 3 200 рублёў штрафу
У Полацку завяршыўся судовы працэс над 23-гадовай Вольгай Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы гораду і ўжо кампенсаваны, склаў 161 рубель. Штраф, прысуджаны суддзём Уладзімірам Бясецкім, аказаўся ў 20 разоў большым – 3 200 рублёў (100 базавых велічынь).
У віну палачанцы паставілі тое, што 4 сакавіка яна зрабіла 5 надпісаў «Х.. вайне» з выкарыстаннем аэразольнага балончыка ружовага колеру на сценах камунальных збудаванняў. Фотаздымкі некаторых надпісаў следчыя знайшлі ў ейным мабільным тэлефоне. Па матэрыялах абвінавачання, надпісы абражалі пачуцці грамадзян і наносілі ім маральныя пакуты. Зрэшты, гэты лозунг ніяк не быў вынаходніцтвам Вольгі Кавалёвай: яго візуальнае ўвасабленне ўпершыню выкарысталі ўдзельніцы расейскай групы «ТАТУ» яшчэ ў 2003 годзе, напярэдадні вайны ў Іраку. У той часы шмат якія дзеячы поп-культуры выражалі пратэст супраць вайсковай агрэсіі…
Сведкамі на судовым працэсе, дзе разбіралі справу Вольгі Кавалёвай, былі яе сяброўкі і маці. Маці пазнала дачку па запісах з відэакамер яшчэ на этапе следства, і пацвердзіла гэта ў судовым працэсе. Сяброўкі спрабавалі пераканаць суд, што гэта быў учынак дзеля абароны міру ва ўсім свеце, аднак суддзя Уладзімір Бясецкі заявіў, што яны мусілі адгаварыць падсудную, бо іхныя паводзіны – гэта ўкрывальніцтва злачынства.
Навапалачанін Данііл Раманаў трапіў на «хімію» за за абразу Дзмітрыя Балабы
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!