За «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі палітвязню Алегу Яфрэменку суд дабавіў пакаранне – 1 год зняволення
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 15 жніўня быў вынесены прысуд Алегу Яфрэменку, якога абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Вікторыя Палякова асудзіла Алега да яшчэ аднаго года зняволення. Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым — у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. Вядома, што адміністрацыя магілёўскай турмы рэгулярна змяшчала палітвязня ў ШІЗА.
Алег Яфрэменка — жыхар Віцебска, якога ўжо 23 месяца ўтрымліваюць за кратамі. 9 снежня 2020 года яго асудзілі па артыкуле аб гвалце да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК). Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў падсечку міліцыянту падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года — той упаў і падрапаў далоні. Суд прызначыў Алегу 4,5 гадоў калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але праз некалькі месяцаў яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.
Ініцыятарам узбуджэння новай крымінальнай справы стала адміністрацыя магілёўскай турмы № 4. Там Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА па надуманых прычынах.
Справу Яфрэменкі ў судзе Ленінскага раёна Магілёва пачалі разглядаць яшчэ 26 ліпеня. Спачатку палітвязня абвінавачвалі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса, але падчас суда яму перакваліфікавалі частку на першую — яна прадугледжвае больш мяккае пакаранне.
Суддзя Вікторыя Палякова 15 жніўня прысудзіла Алегу ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі яшчэ год у зняволенні.
Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 30 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ чатырнаццаці распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.
Падтрымайць палітвязня грашовымі пераводамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі можна па адрасе: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Віктаравіч Яфрэменка.
У жыхара Віцебска палітвязня Алега Яфрэменка можа на 2 гады павялічыцца тэрмін адбывання пакарання
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!