За «падрыхтоўку акта тэрарызму» затрымалі віцебскага чыгуначніка

Автор:
Опубликовано:
7
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Як паведамляе Тэлеграм-канал «МВД Беларуси», 49-гадовы жыхар Віцебску планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху. Да ўказанага абсталявання ён меў доступ, бо працаваў у арганізацыі, якая ўваходзіць у структуры Беларускай чыгункі.

Паводле меркавання следчых, у лютым-сакавіку гэтага году, “паддаўшыся заклікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў”, мужчына рыхтаваўся да грамадска-небяспечных дзеянняў, накіраваных на дэзарганізацыю функцыянавання чыгуначнага транспарта. У прыватнасці, планаваў парушыць працу сустрэм, адказных за бяспеку чыгуначнага руху. Дзеянні жыхара Віцебску, імя і прозвішча якога СК не называе, кваліфікаваны як падрыхтоўка да акту тэрарызму, распачата крымінальная справа.

3 сакавіка Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай) на падставе матэрыялаў Следчага камітэту «аб злачынствах супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту».

Паводле звестак МУС, 28 лютага і 1 сакавіка на тэрыторыі Магілёўскай, Гомельскай і Менскай абласцей «зафіксаваны тры факты знішчэння сігнальнага абсталявання, блакавання чыгуначных шляхоў». Не менш як тры чалавекі затрымалі ў Стоўбцах і Жодзіне Менскай вобласці, 2 сакавіка быў затрыманы жыхар Асіповічаў, што на Магілёўшчыне. Паводле МУС, у пачатку 2022 году ён « увайшоў у склад экстрэмісцкага фармавання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для ўчынення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі. 1 сакавіка мужчына атрымаў указанні па блакаваннні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава». У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за «удзел у экстрэмісцкім фармаванні з мэтай учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

На датычнасць да “чыгуначнай справы” праводзяцца праверкі як у структурах БЧ, так і ў аматарскіх інтэрнэт-суполках. Так, краязнаўца Кастусь Шыталь, які вывучае гісторыю чыгункі, паведаміў пра з’яўленне невядомых асобаў у чаце аматараў чыгуначнага транспарту Railwayz.info: гэтыя асобы задаюць удзельнікам правакацыйныя пытанні і нават дасылаюць пагрозы.

vitebskspring.org

Двенадцатые сутки боев в Украине

Метки: , ,
Комментарии: