За пікет і «экстрэмізм» у сацсетках улады аштрафавалі жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне ў сацыяльнай сетцы несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства і распаўсюд «экстрэмізму» пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 2960 рублёў мясцовую жыхарку Лізавету Анікіенку.
У судовым паседжанні было ўстаноўлена, што Лізавета на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размясціла сваю фатаграфію, на якой мелася налепка ў выглядзе палотнішча бел-чырвона-белага колеру. У гэтым суд убачыў правядзенне пікетавання.
Таксама ж выявіўся факт таго, што жанчына ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» захоўвала лагатып канала «МКБ – Мая краіна Беларусь» — выяву ў выглядзе ромба чырвонага і белага колераў, публікацыі якога ўлады ключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Кіруючыся тым, што Анікіенка прызнала сваю віну ў учыненых правапарушэннях, суддзя Балаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП і ч.1 арт.24.23 КаАП аштрафавала Лізавету на 1110 і 1850 рублеў. Шляхам поўнага складання, суддзя канчаткова вызначыла спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры васьмідзесяці базавых велічыняў ці 2960 рублёў.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі былога работніка Дэпартамента аховы
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!