За пікет і «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Міёраў

Автор:
Опубликовано:
17
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 17 траўня за пікетаванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 6 сутак электраманцёра з Міёр Уладзіміра Граковіча.

У судзе «правапарушальнік» не адмаўляў таго, што на яго інтэрнэт-старонках у «Інстаграм» і «Аднакласніках» захоўваў «фотаздымак несанкцыянаванага масавага мерапрыемства з выявай палотнішчаў бел-чырвона-белых сцягоў».

Суддзя Яскевіч прыняла пазіцыю працаўнікоў міліцыю і палічыла даказаным, што Уладзімір здзейсніў адміністрацыйныя правапарушэнні, прадугледжаных ч.2 арт.19.11 і ч.1 арт.24.23 КаАП. А менавіта захоўваў і распаўсюджваў інфармацыйную прадукцыю, уключаную ўладамі «ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», і парушыў парадак правядзення пікетавання.

За падобныя дзеі суд пакараў Граковіча арыштам на шэсць сутак — па трое сутак за кожнае «правапарушэнне», але без канфіскацыі тэлефона.

viciebskspring.org

Затрыманы былы баец «Азова» з Віцебску, які толькі выйшаў з калоніі

Метки: ,
Комментарии: