За пікет праведзены ў сацсетак улады арыштавалі ксяндза

Автор:
Опубликовано:
5
Июнь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 10 траўня за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў інтэрнэце арыштавала на 15 сутак ксяндза касцёла Маці Божай Фацімскай Анджэя Юхневіча.

У судовым паседжанні Анджэй сваю віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў і пацвердзіў, што сапраўды з’яўляецца карыстальнікам сацыяльнай сеткі «Facebook», дзе мае акаўнт. На гэтай старонцы ён размясціў фатаграфію на бел-чырвона-белым фоне, пры гэтым сцвярджаў, што не выказваў тым самым свае грамадска-палітычныя інтарэсы, не пратэставаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў 2020 годзе.

Аднак святар пацвердзіў наяўнасць у яго акаўнце блакітна-жоўтага колераў сцяга Украіны, тым што ён такім чынам выказаў скруху наконт гібелі мірных жыхароў суседней краіны ў ідучай руска-ўкраінскай вайне. Пры гэтым на правядзенне пікетаў у яго не было дазволу ад кіраўніцтва Шумілінскага райвыканкама.

На падставе доказаў, прадстаўленых работнікамі міліцыі і на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП суддзя Карабліна пакарала Юхневіча пятнаццацідзённым адміністрацыйным арыштам.

vitebskspring.org

Стало известно, за что судили замдиректора шумилинского колхоза

Метки: , ,
Комментарии: