За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі працаўніка наваполацкага «Паліміра»
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак удзельніка валанцёрскага атрада «Сэрца Паліміра» работніка аддзела КИПиА гэтага прадпрыемства Юрыя Лінкевіча.
Пры апытанні ў судовым паседжанні мужчына прызнаўся ў тым, што ён на відэахостынгу «YouTube» меў падпіскі на каналы «Краіна для жыцця», «NEXTA Live». Тамака ён знаёміўся з навінамі. Пра тое, што названыя суполкі прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, яму было вядома.
Для вынясення адміністрацыйнага спагнання для суддзі Балаболавай было дастаткова прызнання Лінкевіча. І таму яна на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала мужчыну арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі арыштам жыхарку Наваполацка
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!