За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі жыхара аграгарадка

Автор:
Опубликовано:
7
Май
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 25 красавіка за прагляд інфармацыі на «экстрэмісцкім» інфармацыйным рэсурсе ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на 5 сутак работніка прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных вырабаў і інструментаў Паўла Садоўнікава.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана, што Павел на свім акаўце у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» меў інфармацыйнай прадукцыі — лагатып ТБ «Белсат».

Быўшы апытаным у судовым паседжанні, мужчына ўказаў, што вінаватым сябе прызнае, у той жа час патлумачыў, што ён не ведаў, што матэрыялы, выяўленыя на яго старонцы, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама не памятаў пра тое, што іх там размясціў.

З улікам таго, што «правапарушальнік» прызнаў дачыненне і віну і на падставе ч.2 арт 19.11 КаАП суддзя Зубеня пакараў Садоўнікава арыштам на пяць сутак.

vitebskspring.org

Асуджанага жыхара вёскі Лужасна Сяргея Мельнікава абвясцілі «экстрэмістам»

Метки: , ,
Комментарии: