За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі грамадскімі працамі «Лепшага працаўніка транспарту»
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вяеслаў Елісеенка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пакараў сарака гадзінамі грамадскіх прац кіроўца філіяла «Докшыцыводаканал» Валерыя Шылько, якому ў 2023 годзе ўлады прысвоілі ганаровае званне «Лепшы работнік транспарту».
У судзе высветлілася, што «правапарушальнік» распаўсюджваў слоўнае абазначэнне каналаў «Белсат» і «Краіна для жыцця», якія рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 4 сакавіка 2022 года былі залічаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На падставе прызнання віны самага перадавога работніка суддзя Елісеенка ў рамках ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуў Шылько адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе грамадскіх работ і канфіскаваў прыналежны яму тэлефонны апарат.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!