За размешчаны сцяг Украіны ў інстаграме жыхарцы Наваполацка прысудзілі вялікі штраф

Автор:
Опубликовано:
12
Октябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Политика


У Наваполацку 11 кастрычніка адбыўся ўжо трэці суд над Ганнай Тукавай. Цяпер міліцыя паставіла ёй у віну «пікетаванне» ў інстаграме выявамі украінскага сцяга. Справу па двух пратаколах па адміністратыўнаму артыкулу 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) разгледзела суддзя Зінаіда Балаболава. Пасля разгляду матэрыялаў справы, суддзя прызначыла Ганне штраф у памеры 3200 рублёў.

На судзе жанчына адзначыла, што старонка яе закрытая, таму ўчастковы не меў доступу да яе публікацый. Такое ўмяшальніцтва ў яе прыватнае жыццё яна расцэньвае як «спробу псіхалагічнага ціску».

Трэба нагадаць пра тое, што 1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі №1 праходзіла выступленне людзей у вайсковай форме. Ганна на сярэдзіне выступлення выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак перамогі — «V».

Жанчыну адразу затрымалі, а потым тыдзень утрымлівалі за кратамі, нягледзячы на тое, што ў яе ёсць 12-гадовая дачка.

Раней Ганне двойчы прызначалі штрафы: 960 і 3200 рублёў па артыкулу 19.11 КаАП РБ. Агулам Тукава павінна сплаціць дзяржаве суму штрафу ў памеры 7360 рублёў.

Выйшаў на волю палітвязень Арцём Касач

Метки: , ,
Комментарии: