За сарваны сцяг улады пакаралі жыхара Гарадка двума гадамі пазбаўлення волі
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава 3 чэрвеня прыгаварыла Уладзіміра Кароткага за здзек з Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і прымусоваму лячэнню ад алкагалізму.
З матэрыялаў справы вынікае, што абвінавачаны, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, 10 сакавіка 2024 года ў прысутнасці старонніх асоб, выказваючы абразлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі краіны, наўмысна сарваў з будынка магазіна ў Гарадку дзяржфлаг. Тым самым, на думку суддзі, публічна прадэманстраваў сваё грэблівае стаўленне да дзяржсімвала і зняважыў яго.
У судовым паседжанні Кароткі сваю віну ў прад’яўленым абвінавачанні прызнаў і раскаяўся ў зробленым.
Паколькі Уладзімір здзейсніў супрацьпраўнае дзеянне ў стане алкагольнага ап’янення, у адпаведнасці з ч.1 арт.107 КК у дачыненні да абвінавачанага суддзя Гурынава прымяніла прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Жителя Витебска задержали за сорванный и выброшенный в урну госфлаг
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!