За здымак расійскай вайсковай тэхнікі жыхар Оршы атрымаў два гады калоніі
Такое пакаранне вынесла суддзя суда Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал у дачыненні 27-гадовага жыхара Воршы палітвязня Яраслава Казакевіча, абвінавачанага ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў 8 гадзін 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі «Орша-Цэнтральная» з выкарыстаннем мабільнага тэлефона вырабіў відэафайл, на якім быў зафіксаваны эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай.
Затым Казакевіч, знаходзячыся ў вагоне цягніка рэгіянальных ліній, распаўсюдзіў праз сетку Інтэрнэт відэаролік у Telegram-канале, інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Літаральна на наступны дзень, 9 снежня, Яраслаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і судом Аршанскага раёна арыштаваны на 15 сутак за выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19. 11 КаАП). На волю ён болей не выйшаў.
Падчас допыту ў Аршанскім міжраённым аддзеле Следчага камітэта падазраваны распавёў следчаму, што падпісаны на розныя экстрэмісцкія Telegram-каналы, бачыў публікацыі з падобнымі відэа і фатаграфіямі. Калі заўважыў вайсковую тэхніку, зняў яе на мабільны тэлефон, і ўжо ў цягніку адправіў відэа “экстрэмістам”.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду пастанавіла прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Да жыхароў Віцебску, асуджаных раней па «палітычных» артыкулах, будзе штомесяц заходзіць міліцыя
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!