Затрымалі 75-гадовага Барыса Хамайду

Автор:
Опубликовано:
29
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


75-гадовы віцебскі дэмакрат Барыс Хамайда ўчора ехаў у Бігосава і хацеў далучыцца да пешай пілігрымкі у Росіцы. У Росіцы (вёсцы ў Верхнядзвінскім раёне) праходзяць ўрачыстасці да 80-й гадавіны мучанікаў Другой сусветнай вайны, благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.

Наколькі вядома, затрымалі яго памежнікі — Росіца знаходзіцца недалёка ад латвійскай мяжы, таму там бываюць патрулі, якія просяць паказаць дакументы.

Бігосава — гэта апошні чыгуначны прыпынак на беларускім памежжы з Латвіяй, побач знаходзіцца пункт пропуску «Грыгароўшчына — Патэрніекі».

Памежнікі хадзілі па дызелі, правяралі пашпарты. Убачылі, што ў Хамайды вокладка з «Пагоняй». Спачатку паразмаўлялі на агульныя тэмы. А як выйшлі ў Бігосаве на перон, дагналі Хамайду і затрымалі.

Мужчыну завезлі ў Верхнядзвінск.

nashaniva.com

Барыс Хамайда: «Няхай ведаюць, што я жывы, і Беларусь жывая!»

Метки: ,
Комментарии: