Журналіст Аляксандр Корнышаў адкрыў збор на дапамогу пасля аперацыі

Автор:
Опубликовано:
19
Июнь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Жизнь


Аляксандр — журналіст незалежных СМІ і грамадскі дзеяч, да ягоных блізкіх прыходзяць з ператрусамі, а нядаўна ён быў уключаны ў «экстрэмісцкі спіс» МУС. Яму ўдалося выехаць ва Украіну, пасля вайны — у Польшчу, і пасля тэрміновай рэлакацыі яго здароўе пагоршылася. Урачы паставілі страшны дыягназ: некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў. Мужчына прыкаваны да інваліднай каляскі, і адзінае лячэнне — поўная замена суставаў. Падтрымку трэба дасылаць сюды.

Добры дзень, дарагія беларусы!

Мяне клічуць Аляксандр Корнышаў. У 2020 годзе я займаў пасаду намесніка кіраўніка грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», а зараз з’яўляюся ўладальнікам незалежнага інтэрнэт-СМІ «Віцебскі кур’ер news» і рэдактарам «Навіны Варшавы».

Пасля таго, як у кастрычніку 2020 года затрымалі Алега Корбана, я прыняў рашэнне з’ехаць ва Украіну. Адразу пасля таго, як я выехаў з Беларусі, Следчы камітэт пачаў актыўна шукаць мяне па месцы жыхарства і рэгістрацыі. І пасля таго, як органы следства пераканаліся, што мяне няма на тэрыторыі Беларусі, мне прапанавалі з’явіцца на допыт па прыездзе на радзіму.

Алег Корбан — кіраўнік грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва». Мужчына быў затрыманы 25 кастрычніка 2020 года і асуджаны па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) на 1 год і 6 месяцаў умоўна. Да суда правёў за кратамі паўгода.

Сёння мяне зноў актыўна шукаюць на адрас рэгістрацыі ў Беларусі. Гэтым разам з-за рэпостаў, якія я рэгулярна раблю ў сваіх сацсетках са свайго ж выдання «Витебский курьер news». Да маіх блізкіх прыходзілі з ператрусам — такое здаралася і раней, але візіты сталі рэгулярнымі пасля таго, як у лютым гэтага года я прыняў удзел у праграме «Беларус беларусу» на тэлеканале «Белсат». Таксама мяне ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС за ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду ад спісу «Еўрапейскі выбар» і завялі 2 крымінальныя справы.

Цяпер я знаходжуся ў Польшчы. У гэтай краіне я атрымаў міжнародную абарону, але прыйшла бяда: я цяжка захварэў і зараз практычна не хаджу, таму што з-за хваробы былі разбураны абодва тазасцегнавыя суставы (некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў).

BYSOL мае пацвярджальныя медыцынскія дакументы.

Мне ўжо зрабілі аперацыю па NFZ (медыцынская страхоўка) і замянілі адзін сустаў. Наперадзе доўгая рэабілітацыя, потым яшчэ адна аперацыя, потым зноў рэабілітацыя. Усё гэта будзе пакрыта страхоўкай. Але засталася адна вялікая праблема: лячэнне расцягнецца мінімум на год — час калі я буду маламабільным. Магчыма, калі мне стане лягчэй, я змагу падзарабляць, аднак зараз пра гэта гаворкі ісці не можа, таму што ўсе мае сілы сыходзяць на аднаўленне. І мне патрэбна ваша дапамога.

Мне трэба неяк пражыць адзін год у Польшчы да моманту, пакуль я не ўстану (у прамым сэнсе) на ногі. Я маю патрэбу ў вельмі простых рэчах, якія сам сабе цяпер не магу забяспечваць: ежа, жыллё і сувязь.

Вельмі спадзяюся, на вашу дапамогу, таму што вы — усё, што ў мяне ёсць.

І калі ёсць хто з Віцебска, заходзіце на мой партал «Віцебскі кур’ер news», каб заставацца разам. А калі хто жыве ў Варшаве, запрашаю на «Навіны Варшавы».

vitebskspring.org

В Витебском регионе количество репрессий увеличилось даже по сравнению с протестными 2020-2021 годами

Метки: ,
Комментарии: