Жыхар Віцебску: «Я не даваў згоды, каб ад майго імя цярпелі мірныя людзі»

Автор:
Опубликовано:
2
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў звярнуўся з лістом да дэпутаткі гарсавету Валянціны Багатыровай. На ягоную думку, дэпутаты мясцовых саветаў маглі б ініцыяваць патрабаванні спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне. Ці, прынамсі, у гарсавеце павінны ведаць, што жыхары Віцебску не падтрымліваюць краіну-агрэсара, а некаторыя – адкрыта выступаюць супраць расейскага ўварвання на тэрыторыю іншай дзяржавы.

«Паведамляю, што я, грамадзянін Беларусі, адзіная крыніца ўлады ў Рэспубліцы Беларусь, не даваў і не даю сваёй згоды на агрэсіўныя дзеянні супраць народу Украіны з выкарыстаннем узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Я супраць таго, каб ад майго імя гінулі і былі параненыя вайскоўцы Рэспублікі Беларусь, якіх утрымліваюць на бюджэтныя сродкі, сфармаваныя з падаткаў беларускіх грамадзянаў. Таксама паведамляю, што не даваў і не даю сваёй згоды на тое, каб ад майго імя цярпелі грамадзяне Украіны і Расеі. Патрабую неадкладна спыніць перасоўванні Ўзброеных сіл Расеі і яе вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у бок Украіны. Таксама патрабую спыніць запускі ракет з тэрыторыі Беларусі па Украіне. Патрабую спыніць вайсковыя дзеянні супраць Народу Украіны», – гаворыцца ў звароце.

Падобныя індывідуальныя заявы з пратэстамі супраць вайны Расеі з Украінай зараз сталіся адмысловым флэшмобам на старонках Фэйсбуку. Грамадзяне Беларусі сведчаць на старонках сацыяльнай сеткі, што не падтрымліваюць расейскую агрэсію, – бо заявіць пра сваю пазіцыю адкрыта яны не могуць. Антываенныя акцыі ў Беларусь сканчаюцца затрыманнямі, судамі і арыштамі, нават калі ўдзельнікі выступаюць за адну з галоўных гуманітарных каштоўнасцяў – за мір супраць вайны.

Не вайне! Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» ў сувязі з удзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии