Жыхара Наваполацка суд арыштаваў на 30 сутак за пікет і распаўсюд экстрэмізму
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 17 красавіка пастанавіла арыштаваць на 30 сутак слесара-рамонтніка цэха №729 ААТ «Нафтан», сябра рэгіянальнага веласіпеднага клуба «Верста» Вячаслава Шэфа. Суддзя палічыла даказаным тое, што Вячаслаў распаўсюджваў у сацыяльных сетках «экстрэмісцкія матэрыялы» і правёў віртуальны пікет у інтэрнэце.
Доказам у судзе правапарушэнняў Шэфа сталі знойдзеныя на яго тэлефоне ў СС «Вконтакте» і «Інстаграме», падпіска на суполкі «Мая краіна Беларусь», «Наш край», уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама мясцовыя міліцыянты выявілі падпіскі на «дэструктыўныя суполкі» — «Кардынацыйную раду» і «Анлайн-платформа Голас».
Таксама падчас агляду старонкі ў сацыяльнай сетцы «Instagram», якая належыла Вячаславу, у раздзеле «Падпіскі» вартавымі парадку былі выяўленыя падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы «Zerkalo.io», «Symbal.by», honestpeople.by/Сумленныя людзі», «cbshelp», «Фонд спартыунай салiдарнасцi», якія ўлады лічаць “экстрэмісцкіх матэрыяламі”. Там жа былі знойдзены фатаграфіі з БЧБ-мітынгу ў Наваполацку, размешчаныя ў сетках яшчэ напрыканцы ліпеня 2020 года.
Усе гэтыя фактычныя дадзеныя паслужылі доказам дэліктных паводзін Вячаслава. І паводле ч.2 арт.19.11 КаАП судзьдзя Балаболава пакарала яго арыштам, тэрмінам на 15 сутак і канфіскавала ў даход дзяржавы мабільны тэлефон «Xiaomi Redmi» і яшчэ на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП, за праведзены пікет без дазволу ўладаў Шэф быў арыштаваны на пятнаццаць сутак.
Пракурор Антон Васілевіч папярэдзіў жыхароў Віцебшчыны пра наступствы пікетавання ў інтэрнэце
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!