Жыхароў Гарадоччыны заклікаюць паведамляць у міліцыю пра «небяспечны кантэнт»

Автор:
Опубликовано:
25
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Які менавіта кантэнт варта лічыць «небяспечным», мясцовая раённая газета «Гарадоцкі веснік» не паведамляе. Але наўрад ці ў рэдакцыі разлічваюць на тое, што зламыснікі на ўласных старонках будуць абмяркоўваць рабаўніцтва банка ці захоп райвыканкама. Найверагодней, маюцца на ўвазе «апазіцыйныя» допісы з нацыянальнай сімволікай або каментары на палітычныя тэмы. Інтэрнэт-карыстальнікам, калі яны заўважаць «небяспечны кантэнт», прапанавана паскардзіцца адміністрацыі ў сацыяльных сетках, а потым звярнуцца ў міліцыю.

Рэдакцыя газеты сцвярджае, што такім чынам – з дапамогай скаргаў так званых «пільных неабыякавых грамадзянаў» — астатнія карыстальнікі інтэрнэту будуць абароненыя «ад негатыўнага ўздзеяння небяспечнага кантэнту».

Цягам апошніх месяцаў міліцыя па ўсёй Віцебскай вобласці актыўна шукае тых, хто падпісаны на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы, хто размяшчаў рэпосты з іх у сябе на старонках, хай сабе гэта было і 4-5 гадоў таму. Такія дзеянні кваліфікуюцца судамі паводле арт. 19.11 КаАП, і людзей караюць «суткамі» або вялікімі штрафамі. Сілавікі адсочваюць таксама і фотаздымкі ў сацыяльных сетках. Калі на здымках заўважаюць сімволіку ў нацыянальных колерах, то вінавацяць чалавека у несанкцыянаваным пікетаванні паводле арт.24.23 КаАП.

На Гарадоччыне, відаць, вырашылі спрасціць працу прадстаўнікам сілавых структур, і заахвочваюць мясцовых жыхароў пісаць даносы.

viciebskspring.org

Дзяўчыну забралі з працы і пасадзілі на трое сутак за выяву герба “Пагоня”

Метки: , ,
Комментарии: