Жыхары Віцебска звярнуліся ў пракуратуру і дзяржкантроль наконт 43 адкрытых калодзежаў і правалаў грунту

Автор:
Опубликовано:
11
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


Жыхары Віцебска праз інфармацыйную платформу «Зручны горад» звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці і Пракуратура горада Віцебска з петыцыяй, у якой указваюць на дэградацыю гарадской дарожна-вулічнай сеткі. Найбольш часта гэта праяўляецца ў выглядзе небяспечна адчыненых калодзежаў і грунтавых правалаў вакол іх, рамонт якіх гарадскія службы праводзяць з вялікім спазненнем.

І гэта сапраўды так. За перыяд з 4 кастрычніка 2022 года па 4 ліпеня 2023 года жыхарамі Віцебска былі зарэгістраваны на партале «Мая Рэспубліка» 115.бел. не менш за 18 заявак з нагоды адкрытых калодзежаў і правалаў грунту. На момант падачы петыцыі з 18 заявак, 14 знаходзяцца ў статусе «пратэрмінаваная».

У перыяд з 25 жніўня 2022 года па 4 ліпеня 2023 года актывістамі выяўлена не менш як 25 незакрытых заявак, якіх указана наяўнасць правалаў грунта. З гэтых 25 заявак, 16 знаходзяцца ў статусе «пратэрмінаваная».

Такім чынам па абодвух відах дэфектаў гараджане ўстанавілі 43 незакрытыя заявы, кожная з якіх, на іх думку, патрабуе тэрміновага рэагавання кіраўніцтва прадпрыемства «Гардармост». Аднак 30 з гэтых заявак знаходзяцца ў статусе «пратэрмінаваная». Але людзей турбуе тое, што кожны дзень адсутнасці рамонту стварае небяспеку для здароўя і жыцця грамадзян.

Таму стваральнікі і падпісанты петыцыі запатрабавалі ўмяшання КДК і пракуратуры для таго, каб яны выявілі службовых асоб вінаватых у валакіце і фармалізме і прыцягнулі іх да адказнасці. Віцябляне таксама просяць «сілавікоў» ужыць сваю ўладу для прымусу гарадскіх уладаў прыняць неадкладныя меры, і стварылі ўсе неабходныя ўмовы для фармавання бяспечнага асяроддзя пражывання ў Віцебску.

viciebskspring.org

Жыхары Чашнікаў звярнуліся да мясцовых уладаў з патрабаваннем рамонту дарогі і аварыйнага маста

Метки: , ,
Комментарии: