Жыхары Віцебску патрабуюць ад чыноўнікаў ліквідаваць небяспеку на пешаходных аб’ектах гораду

Автор:
Опубликовано:
15
Июнь
2022
Комментарии: 1 комментарий
Рубрики: Витебск


На пляцоўцы Petitionsby зʼявіўся зварот да мясцовых уладаў з патрабаваннем выправіць небяспечны стан абʼектаў дарожнай і пешаходнай інфраструктуры. На думку аўтараў, камунальныя службы гораду не робяць ніякіх захадаў, каб засцерагчы грамадзян ад атрымання разнастайных траўмаў.

Сабраныя подпісы будуць накіраваныя ў галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкаму і пракуратуру гораду Віцебску.

Ініцыятыўныя грамадзяне правялі аналіз заявак, пададзеных праз партал дыспетчарскай службы «115.бел» з 25 красавіка да 9 чэрвеня 2022 году і прыйшлі да несуцяшальных высноваў. Па іх падліках, за гэты перыяд было пададзена 22 заяўкі з паведамленнямі пра 14 правалаў грунту (большасць — у калодзежах) і 11 адкрытых калодзежаў або прыямкаў. Пры гэтым камунальнымі службамі, па сутнасці і ў поўным абʼёме, была выкананая толькі 1 заяўка. Астатнія звароты былі альбо пратэрмінаваныя, альбо перададзеныя ў іншыя арганізацыі. Але канкрэтнага плёну гэта не дало. Як сцвярджаюць аўтары петыцыі, усё гэта прыводзіць да траўмавання пешаходаў і жывёл. І падаюць канкрэтныя выпадкі: падзенне сабакі ў адкрыты калодзеж і пералом рукі ў дзіцяці з-за правалу пліткавага пакрыцця.

У сувязі з гэтым віцябляне просяць:

  • прыняць неадкладныя меры па рэагаванні на ўказаныя заяўкі, каб прадухіліць магчымае траўмаванне жыхароў гораду і яго гасцей;
  • прызначыць дакладныя тэрміны, калі будуць пачатыя і выкананыя неабходныя рамонтныя работы;
  • выявіць вінаватых у цяганіне пры выкананні заявак з высокім узроўнем прыярытэту;

Праз немагчымасць неадкладнага рэагавання на ўказаныя заяўкі і прывядзення да бяспечнага ўзроўню абʼектаў інфраструктуры, віцябляне патрабуюць зрабіць захады для захавання бяспекі грамадзян (агароджы небяспечных абʼектаў, а таксама інфармаванне аб іх насельніцтва).

vitebskspring.org

Мільён подпісаў за Беларусь у Еўразвязе!

Метки:
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
1 Комментарий
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Александр Холод
Александр Холод
2 лет назад

Жаль, упал комп, на котором сохранены невыполненные, многократно просроченные и отклонённые заявки. Некоторые продублированы 5-6 раз и все коммунального свойства. Хоть сейчас можно садиться и строчить новые — нескошенная трава по пояс, мусор, сломанные урны и скамейки, перекошенные опоры электроосвещения и перегоревшие лампочки. Толку — мизер. Служба 115 — это параллельная реальность. Хорошая работёнка. хочу вам сказать, уважаемые земляки. Принимают жалобы, заявки и … ничего не происходит…