Зноў будуць судзіць грамадскую актывістку з Верхнядзвінска Валянціну Болбат

Автор:
Опубликовано:
16
Июнь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суд адбудзецца 19 чэрвеня ў Полацку. Яе будзе судзіць сумнавядомая суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая ўжо чатыры разы судзіла Валянціну, двойчы арыштоўвала на 10 сутак і давала вялікія штрафы па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Так як будынак Наваполацкага суда зараз знаходзіцца на рамонце, то ўсіх пакуль Полацкі і Наваполацкі суд карае ў будынку Полацкага суда.

На Валянціну Болбат 29 красавіка верхнядзвінскімі міліцыянтамі было складзена некалькі пратаколаў па артыкуле 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) і часты 3 артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Тады Верхнядзвінскі суд прысудзіў ёй 30 сутак арышту, міліцыянты адразу ў залі суда ўзялі яе пад варту. Але з жанчынай зноў здарыўся гіпертанічны крыз і яе адвезлі ў лякарню, дзе яна лячылася два тыдні.

Валянціна разам са сваім адвакатам аспрэчыла гэтую пастанову суда ў Віцебскім абласным судзе. 22 траўня суддзя абласнога суда Святлана Іванова адмяніла рашэнне суда Верхнядзвінскага раёна.

Але на гэтым усё не скончылася, справу Валянціны перадалі ў Наваполацкі суд, у якім і будзе вынесены новы прысуд Валянціне Болбат.

Для тых, хто захоча падтрымаць грамадскую актывістку, паведамляем што суд адбудзецца ў Полацку 19 чэрвеня ў 10.30 па адрасе: Полацк, вуліца Успенская, д. 2.

viciebskspring.org

Валянціне Болбат прысудзілі чарговыя суткі

Метки: ,
Комментарии: