Зюзя Паазерскі вяртаецца на Пастаўшчыну

Автор:
Опубликовано:
24
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


Крэатыўны беларускі міфалагічны персанаж, створаны як бы ў супрацьвагу інтэрнацыянальнаму Дзеду Марозу ўпершыню сустракаў гасцей у сваёй казачнай сядзібе ва ўрочышчы Азёркі ў 2004 годзе. Тут, на тэрыторыі турыстычна-спартовага комплексу, ладзіліся незвычайныя святкаванні, на якія імкнуліся трапіць дзеці, ды і дарослыя, з усёй краіны. Прычым сцэнар навагодняга свята быў напісаны на беларускай мове, і ўсе ўдзельнікі з задавальненнем гулялі, спявалі, а заадно і далучаліся да фальклорных традыцый.

зюзя1
Фото: euroradio.fm

«Зюзю» увасабляў сам аўтар ідэі Ягор Шушкевіч, дырэктар пастаўскага Цэнтру турыстычных паслуг. Прычым прыцягальным для для гледачоў была не толькі імпрэза, але і сама асоба выканаўцы: як сапраўдны ўладар маразоў і халадоў «Зюзя» браў удзел у інсцэніроўцы, ходзячы па снезе басанож…. Але праз 8 гадоў, нягледзячы на вельмі шырокую папулярнасць, Ягор Шушкевіч вырашыў, што гэты брэнд трэба развіваць і адмовіўся ад фармату рэгіянальных святкаванняў. Такое тлумачэнне ён даваў афіцыйным СМІ. Але мясцовыя жыхары распавядалі пра іншае: што ўзніклі праблемы з пляцоўкаю, на якой адбываліся шоў і дзе размяшчаліся дэкарацыі. І што надзвычай папулярны пастаўскі «Зюзя», на прадстаўленні якога штогод прыязджалі да 3-х тысяч наведнікаў, перабівае працу расейскамоўнаму Дзедушку Марозу з Белавежскай пушчы.

зюзя
Фото: svaboda.org

Сёлета, паводле раённай газеты «Пастаўскі край», улюбёнец дзятвы Зюзя Паазерскі вернецца ў казачную сядзібу на час навагодніх святаў. І забаўляць наведнікаў ён будзе разам з Дзедам Баем – персанажам, прыдуманым пісьменнікам-земляком Уладзімірам Дубоўкам.Першае прадстаўленне для турыстычных груп адбудзецца ў Азёрках ужо 16 снежня, і наведаць яго будзе можна да 15 студзеня, за выключэннем 31 снежня, 1і 2 студзеня. Праграма, якую рыхтуюцца паказаць гледачам, называецца «Бай і Зюзя карагодзяць у акрузе», у ёй бяруць удзел розныя беларускія фальклорныя героі. Пакуль не паведамляецца, ці можна будзе трапіць на свята ў індывідуальным парадку, і колькі гэта будзе каштаваць. А вось у складзе групы квіток на аднаго чалавека будзе каштаваць 20 рублёў па буднях і 25 рублёў па выходных.

Как 83 года назад появился Дед Мороз и чем он отличался от нынешнего

Метки: , ,
Комментарии: